Рашэньню папярэднічалі пратэсты ў многіх гарадах Украіны.
Палітыкі ў Эўразьвязе ўздыхнулі з палёгкай пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьмяніў сваю пазыцыю наконт заканадаўства, якое абмяжоўвала незалежнасьць двух ключавых антыкарупцыйных ведамстваў.
Цяпер найбольш значныя «забароненыя для палётаў» зоны зьяўляюцца ў выніку рэзкага росту ваенных рызык і поўнага закрыцьця паветранай прасторы рознымі краінамі ўва ўсім сьвеце.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз дасягнулі найбуйнейшай дамовы ў сфэры гандлю.
Расейскія войскі зрабілі маштабную начную атаку на Днепрапятроўскую і Харкаўскую вобласьці Ўкраіны, у выніку чаго загінула і пацярпела мноства людзей, а таксама быў нанесены значны ўрон.
Украіна таксама атрымала пацьверджаньне на набыцьцё ў ЗША 3 з 10 неабходных ёй сыстэм Patriot.
У пачатку ліпеня генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што Расея за тры месяцы вырабляе ўтрая больш боепрыпасаў, чым усе краіны – удзельніцы альянсу за год. Гэта значыць, што фактычна РФ мае 12-разовую перавагу ў вытворчасьці боепрыпасаў.
Паліцыя Малдовы паведаміла, што праз афіцыйныя каналы прыйшла інфармацыя аб затрыманьні ў Атэнах (Грэцыя) двух грамадзян Малдовы, адзін зь якіх — колішні лідэр Дэмакратычнай партыі Малдовы алігарх Уладзімір Плахатнюк, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.
Амэрыканская сьпявачка, паэтка і актывістка Пэці Сьміт выказала падтрымку Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС), падкрэсьліўшы важнасьць незалежнай журналістыкі і папярэдзіўшы пра пагрозу скарачэньня фінансаваньня радыё цяперашняй адміністрацыяй ЗША.
У ліпені 1989 году быў пакараны смерцю 64-гадовы ўкраінец. Ён быў апошнім чальцом Украінскай паўстанцкай арміі, якога пакаралі смерцю савецкія ўлады.
Фэдэральны суд ЗША задаволіў хадайніцтва Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL) аб папярэдняй судовай забароне ў справе супраць Амэрыканскага агенцтва глябальных мэдыя (USAGM) з той прычыны, што яно не пералічыла сродкі, прызначаныя RFE/RL паводле рашэньня Кангрэса ЗША.
Паколькі Расея надалей засяроджваецца на вайне ва Ўкраіне, слабее яе ўплыў уздоўж паўднёвай мяжы, асабліва ў Армэніі і Азэрбайджане. Гэта дае магчымасьць іншым гульцам, у тым ліку Турэччыне, Эўразьвязу і ЗША, пашырыць сваю прысутнасьць у рэгіёне.
Грыгорый Скварцоў даслаў амэрыканскаму журналісту схемы бункера савецкіх часоў, якія зьмяшчаюцца ў шырока даступнай кнізе. У выніку Скварцоў нядаўна быў асуджаны на 16 гадоў пазбаўленьня волі за «здраду дзяржаве».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што першыя пастаўкі зброі, якую саюзьнікі купяць для Ўкраіны, ужо пачаліся.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп увечары 13 ліпеня заявіў, што адправіць ва Ўкраіну дадатковыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot — хутчэй за ўсё, праз краіны Эўрапейскага Зьвязу. 14 ліпеня чакаецца ягоная «важная заява» наконт зацяжной вайны Расеі супраць Украіны.
Армэнія і Азэрбайджан, якія вялі чараду войнаў з канца 1980-х гадоў, працягваюць рух да мірнага ўрэгулявання і ўстанаўленьня афіцыйных адносін.
Пераход Баўгарыі зь лева на эўра адбудзецца з 1 студзеня 2026 году, праз 19 гадоў пасьля таго, як гэтая краіна з насельніцтвам 6,4 мільёна чалавек далучылася да Эўрапейскага Зьвязу.
Злучаныя Штаты Амэрыкі часткова прыпыняюць пастаўкі зброі, раней абяцанай Украіне для выкарыстаньня ў вайне з Расеяй. Тлумачаць, што рашэньне прынята пасьля таго, як Пэнтагон выявіў занадта вялікае скарачэньне амэрыканскіх запасаў.
У ноч на 30 чэрвеня тысячы людзей у некалькіх гарадах Сэрбіі перакрылі вуліцы. Яны патрабавалі вызваленьня затрыманых двума днямі раней за пратэсты супраць палітыкі прэзыдэнта краіны Аляксандра Вучыча і ягонага ўраду.
Загрузіць яшчэ