Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Генадзя Фядыніча; гадавіна стварэньня ў ЗША «Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня»

Архіўнае фота. Адна з акцыяў беларускай дыяспары ў ЗША, 2020 год

Падзеі 31 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

31 ліпеня 1949 году на першым кангрэсе беларусаў ЗША ў Нью-Ёрку была створаная арганізацыя «Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне» — найстарэйшая беларуская арганізацыя ў ЗША. У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнаньне з боку амэрыканскіх уладаў.

Сёньня «Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне» складаецца з шэрагу мясцовых структураў — аддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі.

У гэты дзень

1649 — пад Лоевам адбылася самая буйная бітва казацкай вайны часоў паўстаньня Багдана Хмяльніцкага. Урадавыя войскі Вялікага Княства Літоўскага разьбілі 25-тысячнае казацкае войска на чале зь Міхаілам Крычэўскім.

1920 — пасьля завяршэньня савецка-польскай вайны на сумесным пасяджэньні Менскага губэрнскага рэвалюцыйнага камітэту і ЦК КП(б) Літвы і Беларусі была прынятая «Дэклярацыя аб абвяшчэньні незалежнасьці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь». Усходняй мяжой ССРБ была прызнаная мяжа Менскай губэрні.

1944 — у Беларусі пачалася маштабная апэрацыя НКВД з мэтаю ліквідацыі ў заходніх раёнах узброенага падпольля. Усяго за год арыштавалі амаль сто тысяч чалавек, забілі пры супраціве 3,2 тысячы.

1956 — выйшла пастанова ЦК КПСС пра разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва ў СССР; лічыцца днём нараджэньня знакамітых «хрушчовак».

1991 — ЗША і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў, паводле якой запасы ядзерных боегаловак бакоў былі скарочаныя на траціну.

1991 — на мяжы Літвы і Беларусі, на пасту ў Мядзінінкаі (Медніках), прадстаўнікі рыскага АМАПу напалі на літоўскіх памежнікаў і мытнікаў. Сем супрацоўнікаў мытні, паліцыі і памежнай службы загінулі, адзін атрымаў раненьні і змог выжыць, хоць і застаўся інвалідам

У гэты дзень нарадзіліся

1640Мiхал Карыбут Вiшнявецкi, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1802Ігнат Дамейка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі, славуты чылійскі навуковец.

Ігнат Дамейка

1817 Ігнат Храпавіцкі, беларускі паэт і фальклярыст.

1898Сендэр Палеес, мастацтвазнаўца, гісторык, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага мастацкага музэя БССР.

1911 Вінцук Склубоўскі, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі і на Падляшшы.

1912 Мілтан Фрыдман, амэрыканскі эканаміст, нобэлеўскі ляўрэат 1976 году.

Мілтан Фрыдман

1957Генадзь Фядыніч, беларускі прафсаюзны лідэр, кіраўнік прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

1965Джоан Роўлінг, ангельская пісьменьніца, аўтарка кніг пра Гары Потэра.

Джоан Роўлінг. «Гары Потэр і таемная заля». Пераклад з ангельскай Алены Пятровіч. Менск, выдавец Андрэй Янушкевіч, 2020

1989 — Вікторыя Азаранка, беларуская тэнісістка.

Вікторыя Азаранка

У памяці

1556 Ігнацы Ляёла, заснавальнік ордэна езуітаў.

1784 Дэні Дзідро, францускі мысьляр і пісьменьнік.

1849Шандар Пэцёфі, вугорскі паэт і рэвалюцыянэр (загінуў у баі).

Помнік Пэцёфі ў Будапэшце

1886Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар.

1944Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік (загінуў у баі).

1981 Мiхась Ларчанка, літаратуразнавец, літаратурны крытык.

1998Аляксей Філіпчанка, беларускі юрыст, праваабаронца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х, ахвяра палітычнага перасьледу.

2012 Янка Саламевіч, літаратуразнавец, фальклярыст, бібліёграф, перакладнік.