Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля двух інцыдэнтаў з дронамі Літва ўсталюе «сухаземныя санары» для іх выяўленьня


Літоўскія вайскоўцы на мяжы зь Беларусьсю, архіўнае фота
Літоўскія вайскоўцы на мяжы зь Беларусьсю, архіўнае фота

Пасьля нядаўніх інцыдэнтаў з дронамі, якія заляцелі зь Беларусі, кіраўніцтва літоўскага войска патлумачыла, чаму іх ня зьбілі. І расказала, што робіць для паляпшэньня абароны, паведаміла LRT.

Чаму ня зьбілі дрон, які, паводле відавочцаў, праляцеў над Вільняй

  1. Наяўныя сыстэмы не заўсёды бачаць малыя дроны або зусім іх не фіксуюць.
  2. Каб зьбіваць аб’екты ў паветры, патрэбна візуальнае пацьверджаньне, што гэта пагроза.
  3. Загад можа даць толькі міністар абароны ці ўпаўнаважаны кіраўнік войска.
  4. Працэдура займае час, а дроны маюць хуткасьць да 200 км/г і да Вільні могуць даляцець за некалькі хвілін.
  5. Ва Ўкраіне вялікая тэрыторыя дае час для візуальнай ацэнкі і прыняцьця рашэньняў. У Літве часу на рэакцыю менш.

Што зробяць?

  • Купяць новыя радары для малых аб’ектаў.
  • Усталююць «сухаземныя санары», што распазнаюць дроны з гуку.

Войска схіляецца да таго, каб зьбіваць дроны кулямётамі 50-га калібру, а не марнаваць на іх ракеты.


Дроны зь Беларусі за ліпень двойчы заляталі ў Літву

28 ліпеня раніцай у Літву заляцеў неапазнаны дрон, яго заўважылі ў Вільні. Паліцыя разаслала жыхарам Вільні sms-папярэджаньні. Дрон дагэтуль не знайшлі, і нават зьявілася вэрсія, што яго ўвогуле не было. Аднак гэтаму запярэчылі відавочцы.

10 ліпеня дрон дакладна быў. Ён пераляцеў мяжу на вышыні 100 мэтраў з хуткасцю 50-60 км/г і ўпаў прыкладна за кілямэтар ад яе. Выбухоўкі ці грузу на ім не было. Экспэрты пазналі ў ім танную мадэль «Гербера», якая выкарыстоўваецца расейцамі для дэзарыентацыі супрацьпаветранай абароны.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG