Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 31 ліпеня падаражэе праезд цягнікамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цэны вырастуць на 515%, вынікае з паведамленьня БЕЛТА.

Гарадзкія лініі стануць даражэйшыя:

  • на 20 капеек у межах аднаго тарыфнага поясу (напрыклад, Менск – Гарадзішча),
  • на 25 капеек у межах двух паясоў (напрыклад, Менск – Чырвоны Сьцяг).


На рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях рост цаны залежыць ад адлегласьці, тыпу вагона і клясы. Напрыклад:

  • Менск – Рудзенск (рэгіянальны, эканом-кляса) — на 25 капеек,
  • Менск – Бабруйск (рэгіянальны, бізнэс-кляса) — на 55 капеек,
  • Менск – Віцебск (пляцкарта) — на 82 капейкі, (купэ) — на 1,13 руб.,
  • Менск – Гомель (бізнэс, 2-я кляса) — на 1,20 руб., (1-я кляса) — на 1,65 руб.

Папярэдняе павышэньне тарыфаў было летась у красавіку.

Новыя тарыфы ўступяць у сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня пастановы № 50, якую ўжо прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

Як вынікае з інфармацыі на партале pravo.by, гэта адбудзецца ўжо 31 ліпеня, у чацьвер.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG